Пратакол аб дамоўленасці аб дыпламатычных адносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Найсвяцейшым Прастолам

Уступіў у сілу 11 лістапада 1992 года

 

Рэспубліка Беларусь, прадстаўленая Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Яго Найвышэйшасцю Панам Пятром Краўчанка, і Найсвяцейшы Прастол, прадстаўлены яго Спецыяльным Пасланнікам, Апостальскім Нунцыям, Яго Найвышэйшасцю Архіепіскапам Франчэска Каласуона,

жадаючы развіваць сувязі ўзаемнай дружбы і супрацоўніцтва,

вырашылі пры сумеснай згодзе ўстанавіць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні Пасольства з боку Рэспублікі Беларусь і Апостальскай Нунцыятуры з боку Найсвяцейшага Прастола.

Гэты Пратакол уступае ў сілу з даты яго падпісання.

Падпісана ў Мінску 11 лістапада 1992 года ў двух экземплярах, кожны на беларускай і англійскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сілу.