Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Італьянскай Рэспублікай

Уступіў у сілу 13 красавіка 1992 года

 

Рэспубліка Беларусь і Італьянская Рэспубліка,

кіруючыся ўзаемным жаданнем развіваць дружалюбныя адносіны і супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, гандлёвай, культурнай, гуманітарнай і іншых галінах, пацвярджаюць сваё жаданне ўстанавіць дыпламатычныя адносіны і абмяняцца дыпламатычнымі місіямі на ўзроўні пасольстваў.

Выражаючы сваё задавальненне значным развіццём іх адносін, абодва Бакі прадпрымаюць меры для іх развіцця на аснове прынцыпаў суверэнітэту, роўнасці, узаемнай павагі, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы ў адпаведнасці са Статутам ААН, Хельсінкскім Заключным Актам; Парыжскай Хартыяй для новай Еўропы і іншымі дакументамі НБСЕ і Венскімі канвенцыямі аб дыпламатычных і консульскіх зносінах, прынятых 18 красавіка 1961 года і 24 красавіка 1963 года.