Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Дзяржавай Кувейт і Рэспублікай Беларусь

Уступіў у сілу 25 мая 1992 года

 

Урад Дзяржавы Кувейт і Рэспублікі Беларусь,

жадаючы садзейнічаць далейшаму развіццю дружалюбных адносін і супрацоўніцтва, якія існуюць паміж імі,

засноўваючыся на прынцыпах узаемнай павагі да суверэнітэту, роўнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго,

будучы прыхільнымі мэтам і прынцыпам Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый,

пагадзіліся

ўстанавіць дыпламатычныя і консульскія адносіны паміж дзвюма краінамі з дня падпісання гэтага Пратакола ў адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года і Венскай канвенцыі аб консульскіх зносінах ад 24 красавіка 1963 года.

У сведчанне чаго ніжэйпадпісаўшыеся, належным чынам упаўнаважаныя сваімі ўрадамі, падпісалі гэты Пратакол.