Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Румыніяй

Уступіў у сілу 14 лютага 1992 года

 

Рэспубліка Беларусь і Румынія,

кіруючыся жаданнем развіваць свае адносіны на аснове раўнапраўя і супрацоўніцтва,

упэўненыя ў тым, што гэтым яны будуць садзейнічаць міру, бяспецы і стабільнасці ў Еўропе, а таксама ажыццяўленню мэтаў і прынцыпаў Статута ААН, Хельсінкскага Заключнага Акта і Парыжскай Хартыі для новай Еўропы,

зыходзячы з жадання ўсямерна ўмацоўваць палітычныя, гандлёвыя, эканамічныя і культурныя адносіны паміж дзвюма краінамі і надаваць ім новую якасць і вымярэнне,

жадаючы няўхільна пашыраць дружалюбныя адносіны паміж іх грамадзянамі і народамі,

пагадзіліся аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж імі з дня падпісання гэтага Пратакола і аб абмене дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі на ўзроўні Пасольстваў у тэрміны, якія падлягаюць узгадненню паміж Бакамі, у адпаведнасці з палажэннямі Венскай Канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года.