Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін

Уступіў у сілу 26 студзеня 1992 года

 

Рэспубліка Беларусь і Партугальская Рэспубліка,

кіруючыся ўзаемным жаданнем развіваць адносіны партнёрства і супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, культурнай, гуманітарнай і іншых галінах,

жадаючы поўнасцю выконваць свае абавязацельствы, якія вынікаюць з міжнароднага права, у прыватнасці з Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, а таксама палажэнні Хельсінкскага Заключнага Акта і Парыжскай Хартыі,

пагадзіліся аб устанаўленні дыпламатычных адносін і абмене дыпламатычнымі місіямі на ўзроўні Пасольстваў ў адпаведнасці з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года.

Рэспубліка Беларусь і Партугальская Рэспубліка ўпэўнены ў тым, што ўстанаўленне ў адпаведнасці з іх нацыянальнымі інтарэсамі дыпламатычных адносін паміж імі аблегчыць умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва і сусветнага міру.