Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова

Уступіў у сілу 19 лістапада 1992 года

 

Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Малдова,

пацвярджаючы сваё імкненне будаваць узаемаадносіны ў адпаведнасці з літарай і духам Статута ААН, Заключнага акта Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, Парыжскай Хартыі для новай Еўропы і іншых дакументаў гэтай Нарады,

выражаючы ўзаемную зацікаўленасць ва ўмацаванні добрасуседства, узаемаразумення і супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі,

дамовіліся аб ўстанауленні дыпламатычных адносін на ўзроўні Пасольстваў у адпаведнасці з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах 1961 года і Венскай канвенцыяй аб консульскіх зносінах 1963 года.

Гэты Пратакол уступае ў сілу з моманту яго падпісання.