Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам

Уступіў у сілу 24 студзеня 1992 года

 

Зыходзячы з жадання развіваць адносіны дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, культурнай і іншых галінах, Рэспубліка Беларусь і Сацыялістычная Рэспубліка В'етнам вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны з дня падпісання гэтага Пратакола.

Бакі пагадзіліся развіваць адносіны паміж сабой на аснове прынцыпаў павагі незалежнасці, суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці, неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго, роўнасці і ўзаемнай выгады ў адпаведнасці з прынцыпамі Статута ААН і Венскай Канвенцыі аб дыпламатычных зносінах 1961 года.

Бакі выказваюць упэўненасць, што ўстанаўленне дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам адпавядае інтарэсам абедзвюх дзяржаў і будзе садзейнічаць умацаванню міжнароднага супрацоўніцтва і ўсеагульнага міру.