Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Коста-Рыка

Уступіў у сілу 24 чэрвеня 1992 года

 

Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Коста-Рыка, кіруючыся ўзаемным жаданнем развіваць адносіны дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў палітычнай, гандлёвай, эканамічнай і іншых галінах, вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны з даты падпісання гэтага Пратакола і абмяняцца дыпламатычнымі прадстаўнікамі на ўзроўні пасольстваў.

Абодва Бакі дамовіліся развіваць свае адносіны на аснове прынцыпаў роўнасці дзяржаў, узаемнай павагі, самавызначэння, незалежнасці, нацыянальнага суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго ў адпаведнасці са Статутам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Абодва Бакі дамовіліся грунтаваць дыпламатычныя адносіны на Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах 1961 года, удзельнікамі якой яны з'яўляюцца.