Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай

Уступіў у сілу 7 красавіка 1992 года

 

Рэспубліка Беларусь і Латвійская Рэспубліка,

пацвярджаючы сваё імкненне будаваць узаемаадносіны ў адпаведнасці з літарай і духам Статута ААН, Заключнага акта Нарады па бяспецы і супрацоуніцтву ў Еуропе, Парыжскай хартыі для новай Еўропы і іншых дакументау гэтай Нарады,

кіруючыся палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах 1961 года,

выражаючы ўзаемную зацікаўленасць ва ўмацаванні добрасуседства, узаемаразумення і супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі,

дамовіліся аб устанаўленні дыпламатычных адносін на ўзроўні пасольстваў у тэрміны, якія будуць узгоднены Бакамі.

Гэты Пратакол уступае ў сілу з моманту яго падпісання.

Аформлена ў Рызе 7 красавіка 1992 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай і латышскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сілу.