Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Каба-Вэрдэ

Уступіў у сілу 4 чэрвеня 1992 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Каба-Вэрдэ, жадаючы развіваць узаемаразуменне і ўмацоўваць існуючыя дружалюбныя сувязі паміж дзвюма народамі, вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні пасольстваў з 4 чэрвеня 1992 года ў адпаведнасці з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года.

Абодва Урады пагадзіліся у зручны для абедзвюх краін час прызначыць паслоў па сумяшчальніцтву ў якасці іх адпаведных прадстаўнікоў.

Аформлена ў Мінску 4 чэрвеня 1992 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай і партугальскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сілу.