Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Парагвай

Уступіў у сілу 18 лістапада 1992 года

 

Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Парагвай, кіруючыся ўзаемным жаданнем развіваць адносіны дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў палітычнай, гандлёвай, эканамічнай і іншых галінах, вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны з даты падпісання гэтага Пратакола і абмяняцца дыпламатычнымі прадстаўнікамі на ўзроўні паслоў.

Абодва Бакі дамовіліся развіваць свае адносіны на аснове прынцыпаў роўнасці дзяржаў, узаемнай павагі, самавызначэння, незалежнасці і суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго ў адпаведнасці са Статутам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Абодва Бакі ўпэўнены, што ўстанаўленне дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Парагвай адпавядае інтарэсам дзвюх дзяржаў, не накіравана супраць ніякай іншай краіны і будзе спрыяць умацаванню міжнароднага супрацоўніцтва і міру.