Пратакол аб кансультацыях паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Балгарыя

Уступіў у сілу 20 красавіка 1993 года

 

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Балгарыя, якія далей называюцца «Бакі»,

зыходзячы з жадання садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва і бяспекі ў Еўропе ў адпаведнасці са Статутам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Хельсінкскім Заключным актам Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, іншымі дакументамі Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, у прыватнасці, Парыжскай хартыяй для новай Еўропы,

лічачы карыснай практыку рэгулярных кансультацый і абмена думкамі па міжнародных пытаннях, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1