Пратакол аб кансультацыях паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Турцыя

Уступіў у сілу 14 снежня 1993 года

 

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Турцыя, якія далей называюцца Дагаворныя Бакі,

жадаючы далей развіваць ужо існуючыя адносіны дружбы, добрасуседства і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі на падставе ўзаемнай выгады,

грунтуючыся на прынцыпах раўнапраўя, павагі да суверэнітэту адзін аднаго, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы,

пацвярджаючы сваю прыхільнасць да мэтаў і прынцыпаў Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і асноўных дакументаў, прынятых у рамках Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе,

лічачы, што рэгулярныя кансультацыі і абмен меркаваннямі па пытаннях, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс, будуць карыснымі для абедзвюх краін,