Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Ісландыя

Уступіла ў сілу 25 мая 2001 года

 

Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Ісландыя,

на аснове прынцыпаў і мэтаў Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і міжнароднага права,

кіруючыся жаданнем развіваць дружалюбныя адносіны і супрацоўніцтва паміж дзвюма Краінамі,

вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма Краінамі на ўзроўні Паслоў у адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах ад 18 красавіка 1961 года з даты падпісання дадзенага Сумеснага Камюніке.

Здзейснена ў г. Нью-Йорку 25 мая 2001 года.