Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Дамініканскай Рэспублікай

Уступіла ў сілу 18 красавіка 2001 года

 

Рэспубліка Беларусь і Дамініканская Рэспубліка, кіруючыся жаданнем умацоўваць і развіваць адносіны дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма Краінамі, вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні Паслоў.

Абодва Дагаворныя Бакі выказваюць сваю ўпэўненасць, што ўстанаўленне дыпламатычных адносін і абмен Пасламі паміж іх дзвюма Краінамі будзе спрыяць развіццю двухбаковага супрацоўніцтва і ўмацаванню міжнароднага міру.

Рэспубліка Беларусь і Дамініканская Рэспубліка зноў пацвярджаюць сваю прыхільнасць да развіцця сваіх двухбаковых адносін у адпаведнасці са Статутам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і на аснове прынцыпаў мірнага суіснавання, роўнасці і ўзаемнай павагі да нацыянальнага суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшальніцтва ў іх унутраныя справы.