Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малаві

Уступіла ў сілу 13 ліпеня 2001 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Малаві,

Жадаючы развіваць і ўмацоўваць дружалюбныя адносіны паміж дзвюма краінамі і двума народамі на аснове роўнасці, узаемнай павагі да суверэнітэту, незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы кожнай з Дзяржаў;

Кіруючыся прынцыпамі і мэтамі Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных адносінах ад 18 красавіка 1961 года;

Вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні Паслоў з уваходжаннем у сілу з даты падпісання дадзенага Сумеснага Камюніке.

У пасведчанне чаго, Іх Правасхадзіцельствы Пастаянныя прадстаўнікі, належным чынам упаўнаважаныя іх адпаведнымі Урадамі, падпісалі дадзенае Сумеснае Камюніке на беларускай і англійскай мовах, абодва тэксты з'яўляюцца роўна аўтэнтычнымі.