Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Науру

Уступiла ў сiлу 12 верасня 2001 года

 

Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Науру,

З мэтай развiцця ўзаемаразумення i ўмацавання дружбы i супрацоўнiцтва памiж iх Народамi,

На аснове прынцыпаў i мэтаў Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i Мiжнароднага Права, якiя, у прыватнасцi, датычацца мiжнароднага мiру i бяспекi, роўнасцi памiж дзяржавамi, павагi да нацыянальнага суверэнiтэту, незалежнасцi, мiжнародных дагавораў, тэрытарыяльнай цэласнасцi i неўмяшальнiцтва ва ўнутраныя справы дзяржаў,

Вырашылi устанавiць дыпламатычныя адносiны ў адпаведнасцi з палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных адносiнах ад 18 красавiка 1961 года, з уваходжаннем у сiлу з даты падпiсання дадзенага Сумеснага Камюнiке.