Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Дэмакратычнай Рэспублікай Сан-Тамэ і Прынсіпі

Уступіла ў сілу 11 снежня 2001 года

 

Рэспубліка Беларусь і Дэмакратычная Рэспубліка Сан-Тамэ і Прынсіпі,

3 мэтай развіцця ўзаемаразумення і ўмацавання дружбы і супрацоўніцтва паміж іх Народамі,

На аснове прынцыпаў і мэтаўСтатута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і Міжнароднага Права, якія, у прыватнасці, датычацца міжнароднага міру і бяспекі, роўнасці паміж дзяржавамі, павагі да нацыянальнага суверэнітэту, незалежнасці, міжнародных дагавораў, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы дзяржаў,

Вырашылі устанавіць дыпламатычныя адносіны ў адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах ад 18 красавіка 1961 года, з уваходжаннем у сілу з даты падпісання дадзенага Сумеснага Камюніке.