Дагавор аб супрацоўніцтве ў галіне культуры паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Літоўскай Рэспублікі

Набыў моц 22 лістапада 2001 года

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Літоўскай Рэспублікі, у далейшым названыя «Бакі»,

упэўненыя ў тым, што культурнае супрацоўніцтва садзейнічае ўмацаванню ўзаемаразумення паміж народамі і развіццю добрасуседскіх адносін,

кіруючыся імкненнем развіваць і ўдасканальваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў галіне культуры і мастацтва,

пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Бакі будуць ажыццяўляць абмен мастацкімі калектывамі для ўдзелу ў міжнародных фестывалях, іншых важных культурных мерапрыемствах, якія арганізуюцца на тэрыторыі сваіх краін.

Бакі дамовіліся, што рэпертуар і праграма выступленняў гэтых калектываў будуць узгадняцца на ўзаемнай аснове ў рабочым парадку.