Пагадненне паміж Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам гаспадаркі Літоўскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне турызму

Уступіла ў сілу 6 лютага 2002 года

 

Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрства гаспадаркі Літоўскай Рэспублікі, якія далей называюцца «Бакі»,

імкнучыся да далейшага пашырэння дружалюбных адносін паміж краінамі ў галіне турызму на аснове роўнасці і ўзаемнай выгады,

прызнаючы важнасць турызму для развіцця іx эканамічных адносін,

дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1

Бакі будуць умацоўваць і развіваць супрацоўніцтва ў галіне турызму на аснове раўнапраўя і ўзаемнай выгады ў адпаведнасці з дадзеным Пагадненнем і заканадаўствам абедзвюх краін.

Артыкул 2

Бакі будуць садзейнічаць пашырэнню як арганізаванага групавога, так і індывідуальнага турызму, абмену турысцкімі групамі, у тым ліку аздараўленчымі турысцкімі паездкамі з мэтай санаторна-курортнага лячэння, наведвання спартыўных мерапрыемстваў, музычных, тэатральных і фальклорных фестываляў, выстаў, сімпозіумаў і кангрэсаў, праводзімых па пытаннях турызму.