Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА)

Уступіў ў сілу 10 ліпеня 2002 года

 

1. З нагоды афіцыйнага візіту Генеральнага дырэктара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) Каіціра Мацууры ў Рэспубліку Беларусь 8–10 ліпеня 2002 г. былі праведзены абмеркаванні паміж Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам, афіцыйнымі асобамі высокага ўзроўню Беларусі ў галінах адукацыі, навукі, культуры і камунікацыі і Генеральным дырэктарам па пытаннях супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЮНЕСКА.

2. Урад Рэспублікі Беларусь выказаў глыбокае задавальненне існуючым супрацоўніцтвам паміж Беларуссю і ЮНЕСКА і пацвердзіў прыхільнасць Беларусі ідэалам і мэтам гэтай Арганізацыі, выкладзеным у Статуце ЮНЕСКА і Сярэднетэрміновай стратэгіі на 2002–2007 гг.