Канвенцыя паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Карэя аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы*

Уступіла ў сілу 17 чэрвеня 2003 года

______________________________

*Ратыфікавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2002 г. «Аб ратыфікацыі Канвенцыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Карэя аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 2, 2/912).

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Карэя,

жадаючы заключыць Канвенцыю аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы,