Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Брунеям-Дарусаламам

Уступіла ў сілу 4 лістапада 2002 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Яго Вялікасці Султана Брунея-Дарусалама,

Жадаючы развіваць і ўмацоўваць сяброўскія адносіны паміж дзвюма Дзяржавамі і двума народамі на аснове роўнасці, узаемнай павагі да суверэнітэту, незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы адзін аднаго,

Кіруючыся прынцыпамі і мэтамі Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года,

Згадзіліся ўстанавіць дыпламатычныя адносіны з уваходжаннем у сілу з даты падпісання дадзенага Сумеснага Камюніке.

У пасведчанне чаго, Прадстаўнікі, якія падпісаліся ніжэй, належным чынам упаўнаважаныя іх адпаведнымі Урадамі, падпісалі дадзенае Сумеснае Камюніке ў двух экзэмплярах, на беларускай і англійскай мовах, абодва тэксты якіх з'яўляюцца роўна аўтэнтычнымі.