Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Гамбія

Уступіла ў сілу 10 красавіка 2002 года

 

Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Гамбія,

З мэтай развіцця ўзаемаразумення і ўмацанення дружбы і супрацоўніцтва паміж іх Народамі,

На аснове прынцыпаў і мэтаў Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і Міжнароднага Права, якія, у прыватнасці, датычацца міжнароднага міру і бяспекі, роўнасці паміж дзяржавамі, павагі да нацыянальнага суверэнітэту, незалежнасці, міжнародных дагавораў, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы дзяржаў,

Вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны ў адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах ад 18 красавіка 1961 года, з уваходжаннем у сілу з даты падпісання дадзенага Сумеснага Камюніке.