Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Руандыйскай Рэспублікай

Уступіла ў сілу 25 лютага 2002 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Руандыйскай Рэспублікі, кіруючыся прынцыпамі Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і прынцыпамі міжнароднага права і жадаючы развіваць адносіны дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма нацыямі на аснове роўнасці паміж дзяржавамі, узаемнай павагі да нацыянальнага суверэнітэту кожнага з бакоў, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, а таксама неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы кожнага з бакоў,

Вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні Паслоў з даты падпісання дадзенага Камюніке.

Дадзеныя адносіны будуць развівацца ў адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах 1961 года.