Мемарандум паміж Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і ісламскай арыентацыі Ісламскай Рэспублікі Іран аб супрацоўніцтве ў галіне турызму

Уступіў у сілу 12 чэрвеня 2002 года

 

Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і

Міністэрства культуры і ісламскай арыентацыі Ісламскай Рэспублікі Іран,

якія далей называюцца «Бакі»,

грунтуючыся на ўзаемным жаданні пашыраць дружбу, узаемаразуменне паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Іран,

кіруючыся імкненнем да развіцця цеснага і доўгатэрміновага супрацоўніцтва ў галіне турызму паміж абедзвюма краінамі, а таксама паміж сваімі дзяржаўнымі органамі кіравання турызмам,

заключылі дадзены Мемарандум і дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1

Бакі будуць спрыяць пашырэнню турысцкага абмену паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Іран з мэтай азнаямлення з жыццём, гісторыяй і культурай абодвух народаў.