Пагадненне аб супрацоўніцтве па праекту інтэграцыі нафтаправодаў «Дружба» і «Адрыя»*

__________________________

*Ратифицировано Законом Республики Беларусь от 14 июня 2004 г. «Аб ратыфiкацыi Пагаднення аб супрацоўнiцтве па праекту iнтэграцыi нафтаправодаў "Дружба" i "Адрыя"» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 103, 2/1042).

 

Урад Рэспублікі Беларусь, Урад Рэспублікі Харватыя, Урад Венгерскай Рэспублікі, Урад Расійскай Федэрацыі, Урад Славацкай Рэспублікі і Урад Украіны, якія надалей называюцца Бакамі,

кіруючыся сусветнай тэндэнцыяй развіцця інтэграцыйных працэсаў, імкнучыся развіваць добрасуседскія адносіны, жадаючы развіваць і ўмацоўваць міжнароднае супрацоўніцтва, імкнучыся асвоіць надзейны і эфектыўны маршрут транспарціроўкі нафты, якая здабываецца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, а таксама транзітнай нафты іншых краін на сусветныя рынкі і павысіць узровень выкарыстання існуючых нафтаправодных магутнасцей,