Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Венгерскай Рэспублікі

Уступіў у сілу 4 верасня 2003 года

 

Прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Венгерскай Рэспублікі, якія ў далейшым называюцца Бакамі,

кіруючыся жаданнем садзейнічаць развіццю сяброўскіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Венгерскай Рэспублікай, а таксама ўмацаванню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі,

пагадзіліся аб наступным.

Бакі будуць садзейнічаць:

– усталяванню і развіццю прамога супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі Бакоў;

– абмену паміж установамі адукацыі Бакоў на парытэтных прынцыпах студэнтамі, аспірантамі, стажорамі, навуковымі і педагагічнымі работнікамі;

– удзелу спецыялістаў дзвюх краін у канферэнцыях, семінарах, сімпозіумах па пытаннях адукацыі, якія праходзяць на тэрыторыі Бакоў;