Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Самалійскай Дэмакратычнай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь

Уступіла ў сілу 3 кастрычніка 2003 года

 

Урад Самалійскай Дэмакратычнай Рэспублікі і Урад Рэспублікі Беларусь, жадаючы развіваць адносіны дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма нацыямі на аснове роўнасці, узаемнай павагі да суверэнітэту кожнага з бакоў, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, а таксама неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы кожнага з бакоў,

Кіруючыся прынцыпамі Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і прынцыпамі міжнароднага права,

Вырашылі ўсталяваць дыпламатычныя адносіны з даты падпісання дадзенага Камюніке.

Дадзеныя адносіны будуць развівацца ў адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах 1961 года.

Здзейснена ў г. Нью-Йорку 3 кастрычніка 2003 года ў двух экзэмплярах на англійскай і беларускай мовах, абодва тэксты якіх з'яўляюцца роўна аўтэнтычнымі.