Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сьера-Леоне

Уступіла ў сілу 27 верасня 2003 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Сьера-Леоне, жадаючы развіваць адносіны дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма нацыямі на аснове роўнасці, узаемнай павагі да суверэнітэту кожнага з бакоў, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, а таксама неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы кожнага з бакоў,

Кіруючыся прынцыпамі Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і прынцыпамі міжнароднага права,

Вырашылі ўсталяваць дыпламатычныя адносіны з даты падпісання дадзенага Камюніке.

Дадзеныя адносіны будуць развівацца ў адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах 1961 года.

Здзейснена ў г. Нью-Йорку 27 верасня 2003 года ў двух экзэмплярах на англійскай і беларускай мовах, абодва тэксты якіх з'яўляюцца роўна аўтэнтычнымі.