Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Маўрыкій

Уступіла ў сілу 26 верасня 2003 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Маўрыкій, жадаючы развіваць адносіны дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма нацыямі на аснове роўнасці паміж дзяржавамі, узаемнай павагі да нацыянальнага суверэнітэту кожнага з бакоў, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, а таксама неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы кожнага з бакоў,

кіруючыся прынцыпамі Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і прынцыпамі міжнароднага права,

вырашылі ўсталяваць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні Паслоў з даты падпісання дадзенага Камюніке.

Дадзеныя адносіны будуць развівацца ў адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах 1961 года.