Мемарандум аб узаемаразуменні па пытанню кансультацый паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Султаната Аман

Уступіў у сілу 16 сакавіка 2004 года

 

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Султаната Аман, якія далей называюцца Бакамі,

жадаючы далей развіваць адносіны дружбы і ўзаемаразумення, што існуюць паміж дзвюма краінамі,

жадаючы развіваць і ўзмацняць іх двухбаковыя адносіны на аснове ўзаемных інтарэсаў, узаемаразумення і неўмяшання ва ўнутраныя справы,

зыходзячы з карыснасці кансультацый па пытаннях двухбаковых адносін і міжнародных пытаннях, што ўяўляюць узаемны інтарэс,

дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1

Бакі будуць праводзіць кансультацыі з мэтай вывучэння ўсіх аспектаў двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама для абмену меркаваннямі па рэгіянальных і міжнародных пытаннях, якія маюць узаемны інтарэс, з магчымасцю выступлення з сумеснымі ініцыятывамі.