Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Арабскай Рэспублікі Егіпет аб культурным супрацоўніцтве

Уступіла ў сілу 24 чэрвеня 2004 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Арабскай Рэспублікі Егіпет, якія далей называюцца Бакамі,

грунтуючыся на ўзаемным імкненні пашыраць і паглыбляць раўнапраўнае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Арабскай Рэспублікай Егіпет,

упэўненыя ў тым, што культурнае супрацоўніцтва садзейнічае ўмацаванню дружалюбных адносін і ўзаемаразумення паміж дзвюма краінамі,

пагадзіліся аб ніжэйпададзеным.

Артыкул 1

Бакі на раўнапраўнай і ўзаемнай аснове, кіруючыся заканадаўствам абедзвюх краін і нормамі міжнароднага права, будуць садзейнічаць абмену і супрацоўніцтву паміж адпаведнымі ўстановамі культуры абедзвюх краін.

Артыкул 2

Бакі будуць абменьвацца інфармацыяй аб культурным жыцці сваіх дзяржаў і мерапрыемствах міжнароднага характару, якія праводзяцца на тэрыторыі іх краін, а таксама заахвочваць удзел сваіх прадстаўнікоў у гэтых мерапрыемствах.