Сумеснае камюніке аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Садружнасцю Дамінікі

Уступіла ў сілу 9 ліпеня 2004 года

 

Рэспубліка Беларусь і Садружнасць Дамінікі,

пацвярджаючы ўзаемнае прызнанне прынцыпаў незалежнасці, суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы кожнага з бакоў,

жадаючы развіваць двухбаковае палітычнае, эканамічнае і культурнае супрацоўніцтва,

пацвярджаючы прыхільнасць прынцыпам Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і міжнароднага права,

дзейнічаючы ў адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года і Венскай канвенцыі аб консульскіх зносінах ад 24 красавіка 1963 года,

згадзіліся ўсталяваць дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі на ўзроўні паслоў з даты падпісання дадзенага Сумеснага камюніке.