Пагадненне паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Эстонскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры

Уступіла ў сілу 24 жніўня 2004 года

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Эстонскай Рэспублікі, у далейшым названыя «Бакі»,

упэўненыя, што культурнае супрацоўніцтва садзейнічае ўмацаванню ўзаемаразумення паміж народамі і развіццю дружалюбных адносін,

кіруючыся імкненнем развіваць і ўдасканальваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў галіне культуры і мастацтва,

пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Бакі абавязваюцца ствараць спрыяльныя ўмовы для двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне культуры і мастацтва.

Артыкул 2

Бакі будуць садзейнічаць устанаўленню і развіццю кантактаў у галіне музычнага мастацтва паміж канцэртнымі арганізацыямі і творчымі саюзамі, абмену салістамі і калектывамі, спрыяць узаемнаму ўдзелу ў міжнародных конкурсах і фестывалях, якія арганізуюцца на тэрыторыі сваіх краін.