Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Французскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі, навукі і тэхнікі, сродкаў масавай інфармацыі*

Уступіла ў сілу 31 ліпеня 2011 года

__________________________

*Ратыфікавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2010 г. «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Французскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі, навукі і тэхнікі, сродкаў масавай інфармацыі» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 300, 2/1755).

 

Урад Рэспублікі Беларусь, з аднаго боку,

і

Урад Французскай Рэспублікі, з другога боку,

якія далей называюцца Бакамі,

у мэтах паглыблення і пашырэння рамак супрацоўніцтва ў галіне культуры, адукацыі, навукі і тэхнікі, сродкаў масавай інфармацыі, а таксама вызначэння прынцыпаў і правілаў супрацоўніцтва,