Праграма супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Расійскай Федэрацыі на 2011–2012 гады

Утратила силу в связи с истечением срока действия

Уступіла ў сілу 29 лістапада 2010 года

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, у далейшым названыя Бакамі,

з мэтай рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі і навукі, падпісанага 21 студзеня 1995 года,

пагадзіліся аб наступным:

Артыкул 1

Бакі будуць садзейнічаць пашырэнню супрацоўніцтва і ўстанаўленню прамых кантактаў паміж музычнымі ўстановамі, канцэртнымі арганізацыямі, творчымі саюзамі, а таксама абмену асобнымі выканаўцамі, музычнымі калектывамі і спецыялістамі.

Бакі будуць развіваць прамое супрацоўніцтва ва ўсіх сферах культуры і мастацтва шляхам садзейнічання абмену інфармацыяй аб правядзенні міжнародных фестываляў, святкаванні памятных дат і іншых значных падзей, якія будуць праходзіць на тэрыторыі абедзвюх краін.