Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Эль-Сальвадор

Уступіў у сілу 23 верасня 2010 года

 

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Эль-Сальвадор, якія далей называюцца Бакамі,

натхнёныя жаданнем умацоўваць двухбаковыя адносіны шляхам дыялогу і ўзаемнага супрацоўніцтва,

кіруючыся імкненнем садзейнічаць развіццю ўзаемаадносін у адпаведнасці з мэтамі і прынцыпамі Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права,

перакананыя ў тым, што дыялог па двухбаковых і міжнародных тэмах, што ўяўляюць узаемны інтарэс, садзейнічае найбольшаму збліжэнню паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Эль-Сальвадор,

заявілі аб ніжэйпададзеным:

1. Бакі могуць праводзіць кансультацыі па пытаннях, што датычацца развіцця двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва ў галінах палітыкі, эканомікі, культуры, навукі, тэхнікі і гуманітарнага супрацоўніцтва.