ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2011 г. № 532-ПСР4

Аб узнагароджанні Л.У.Эльяшэвіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугi ў развiццi заканадаўства і вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай i эканамiчнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь узнагародзіць намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрных пытаннях Эльяшэвіча Леаніда Уладзіміравіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.