ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 лютага 2011 г. № 187
Аб мерапрыемствах, прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча
Утратило силу постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 28 марта 2022 г. № 181 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 01.04.2022, 5/50071) <C22200181>
У мэтах арганізацыі шырокага святкавання 120-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзеныя:
план мерапрыемстваў, прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча;
склад рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па правядзенню мерапрыемстваў, прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча (далей – рэспубліканскі арганізацыйны камітэт).