ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9 сакавіка 2011 г. № 282

Аб кадравых перамяшчэннях у Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Вызваліць:

Каштальяна Аляксея Арсеньевіча 10 сакавіка 2011 г. ад пасады начальніка ўпраўлення аховы здароўя, сацыяльнай абароны і па пытаннях ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у парадку пераводу да другога наймальніка (пункт 4 часткi другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь);

Місуну Аляксандра Аляксандравіча 14 сакавіка 2011 г. ад пасады намесніка начальніка галоўнага эканамічнага ўпраўлення – начальніка ўпраўлення прагнозу і эканамічнага развіцця Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у сувязi з выхадам у адстаўку (падпункт 1.8 пункта 1 артыкула 40 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года «О государственной службе в Республике Беларусь»).