УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 сакавіка 2011 г. № 105

Аб прадастаўленні У.А.Вашчанку паўнамоцтваў на правядзенне перагавораў па праекту міжнароднага дагавора і яго падпісанне

1. Упаўнаважыць Miнicтpa па надзвычайных сітуацыях Вашчанку Уладзіміра Аляксандравіча на:

правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь i Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне папярэджвання катастроф, стыхійных бедстваў, іншых надзвычайных сітуацый, а таксама ліквідацыі іх вынікаў, адобранаму ў якасці асновы для правядзення перагавораў Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 ліпеня 2010 г. № 396 «Аб правядзенні перагавораў па праекту міжнароднага дагавора i яго падпісанні» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 185, 1/11840), і дазволіць пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні i дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару;