ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 сакавіка 2011 г. № 554-ПСР4

Аб узнагароджанні А.В.Анюхоўскага і В.Ф.Пранюка Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. За заслугі ў развіцці заканадаўства, парламентарызму, ва ўмацаванні міждзяржаўных і міжпарламенцкіх сувязей і вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь членаў Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву:

Анюхоўскага Анатолія Васільевіча – дырэктара рэспубліканскага вытворчага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Талачынскі кансервавы завод»;

Пранюка Віктара Францавіча – дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Агульнаадукацыйны ліцэй № 1 г. Ліда».