ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 сакавіка 2011 г. № 397

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

значны практычны і навуковы ўклад у станаўленне і развіццё сферы землеўпарадкавання, якаснае выкананне дзяржаўных задач па забеспячэнню рацыянальнага выкарыстання і аховы зямель Рэспублікі Беларусь, дасягненне высокіх эканамічных паказчыкаў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Праектны інстытут Белдзіпразем»;

шматгадовую плённую працу ў галіне глебазнаўства і землеўпарадкавання Пашко Генадзія Міхайлавіча, начальніка праектна-вышукальнага аддзела № 1 даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Праектны інстытут Брэстдзіпразем» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Праектны інстытут Белдзіпразем»;

шматгадовую плённую працу ў галіне землеўпарадкавання, выдатныя якасныя паказчыкі і вялікую прадукцыйнасць працы Руксаву Валянціну Анатольеўну, начальніка атрада № 2 аддзела праектна-вышукальных работ № 3 рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Праектны інстытут Белдзіпразем».