ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 красавіка 2011 г. № 563-ПСР4

Аб узнагароджанні М.К.Андрайчука Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў развіцці заканадаўства Рэспублікі Беларусь і дзейнасць па забеспячэнню правоў і свабод грамадзян узнагародзіць члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўству і судова-прававых пытаннях Андрайчука Мікалая Канстанцінавіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.