ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 красавіка 2011 г. № 568-ПСР4

Аб узнагароджанні С.І.Кацко Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. За заслугі ў развіцці заканадаўства і вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць дырэктара юрыдычнага дэпартамента адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» Кацко Сяргея Іванавіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

2. Накіраваць гэту Пастанову ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.