ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 красавіка 2011 г. № 569-ПСР4

Аб узнагароджанні М.Я.Анікеевай і Н.В.Манько Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. За заслугі ў развіцці заканадаўства, парламентарызму і вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь членаў Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэту і фінансах:

Анікееву Марыну Яўгенаўну – першага намесніка дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Бярозаўскі сыраробны камбінат»;

Манько Наталлю Віктараўну – генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Баранавічхлебапрадукт».

2. Накіраваць гэту Пастанову ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.