ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 красавіка 2011 г. № 472

Аб узнагароджанні А.А.Давыдоўскага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у развіццё i ўмацаванне беларуска-расійскіх гандлёва-эканамічных адносін узнагародзіць саветніка-пасланніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Давыдоўскага Алега Арцёмавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.