ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 красавіка 2011 г. № 571-ПСР4

Аб узнагароджанні А.І.Кульбеда і У.І.Курышкі Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую працу ў галіне аховы здароўя насельніцтва ўзнагародзіць галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «16-я гарадская дзіцячая паліклініка» г. Мінска Кульбеда Алену Іванаўну і галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «2-я цэнтральная раённая паліклініка Фрунзенскага раёна г. Мінска» Курышку Уладзіміра Іванавіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.