ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 красавіка 2011 г. № 574-ПСР4

Аб узнагароджанні І.У.Гаеўскага і У.П.Камянкова Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь і пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Гаеўскага Ігара Уладзіміравіча – галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Магілёўскай вобласці – галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»;

Камянкова Уладзіміра Пятровіча – старшыню Беларускай грамадскай арганізацыі «Інваліды Чарнобыля».